У Менску затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты


Стас Шашок. Фота – Ірына Арахоўская

Увечары 26 снежня ў Менску затрымалі актывіста «Моладзевага блоку» і экс-кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Станіслава Шашка, падае «Прававая ініцыятыва».

Дзяжурны Маскоўскага РУУС спачатку паведаміў праваабаронцам, што «ніякага Шашка ў іх няма».

«Забралі ў міліцыю – значыць не скралі. Ужо добра», – дадаў пазней дзяжурны.

Паводле актывістаў, Стас Шашок зараз знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання.

  • Сёння раніцай у Менску АМАП затрымаў палітыка Паўла Севярынца каля ягонага дому. Праз некалькі гадзінаў стала вядома, што яму спачатку далі штраф, а потым даставілі на Акрэсціна, дзе ён правядзе 15 сутак.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў