Беларуская прамысловасць павінная крэдыторам больш за $ 32 мільярды


Прамысловасць Беларусі прыкладна на 3/4 складаецца з дзяржпрадпрыемстваў. За перыяд шматгадовай мадэрнізацыі айчынныя гіганты назапасілі гіганцкія пазыкі, піша banki24.by.

Па стане на 1 ліпеня 2019 года сумарная запазычанасць буйных і сярэдніх арганізацыяў прамысловасці склала 63,463 млрд BYN (для параўнання прыбыткі кансалідаванага бюджэту Беларусі на 2018 год склалі 32 мільярды рублёў).

Пад сумарнымі пазыкамі ўлады разумеюць суму крэдыторкі (запазычанасць за тавары, ці паслугі, якая ўзнікае, калі няма своечасовай аплаты) і запазычанасці па крэдытах і пазыках. Да буйных фірмаў адносяцца прадпрыемствы з колькасцю працаўнікоў звыш 250 чалавек, да сярэдніх – ад 100 да 250 асобаў.

Рэальны сектар з рэальнымі праблемамі

Сукупныя пазыкі прамысловасці Беларусі – гэта палова (50,3 %) усіх пазыкаў рэальнага сектара. Пры гэтым у дабаўленым кошце эканомікі ўдзельная вага прамысловасці прыкметна ніжэй.

Прамысловасць моцна закрэдытаваная, а аддача ад гэтых крэдытаў мякка кажучы сумнеўная. Пратэрмінаваная частка пазыкаў прамысловасці па стане на 1 ліпеня дасягнула 4,701 млрд BYN. З улікам перыядычных спісанняў безнадзейных пазыкаў, а таксама шматлікія адтэрмінаванні і растэрміноўкі з боку бюджэту і банкаў, рэальная сума «кепскіх» абязальніцтваў прамысловасці нашмат вышэй.

Hавiны
Беларуская прамысловасць усе больш з пазыкамі і ўсё меней прыбытковая
2019.01.15 16:38

Адзін з апошніх прыкладаў – дапамога цэментным заводам на суму 1 млрд USD

Крэдыторка ў прамысловасці па стане на 1 ліпеня сёлета склала 20,591 млрд BYN. Ільвіная доля крэдыторкі – гэта запазычанасць за пастаўленыя тавары, выкананыя працы або аказаныя паслугі. Унутры беларускай прамысловасці ёсць ланцужкі неплацяжоў, у пачатку якіх часцей за ўсё стаяць дзяржаўныя прадпрыемствы. Праблемныя абязальніцтвы па крэдыторцы дасягнулі 3,162 млрд BYN.

З пачатку года яны знізіліся на 12,9 %. Аднак гэта падзенне пратэрміноўкі не звязанае з паляпшэннем фінансавага стану арганізацыяў. Проста ў траўні згодна з указам № 181 вытворцы цэменту пераўтварылі больш за 800 млн BYN «смеццевай» крэдыторкі ў «добрую». За адзін раз якасць крэдыторкі вытворцаў цэменту палепшылася ў 3-4 разу.

Hавiны
Віктар Пракапеня: IT-сектар дае больш ВУП Беларусі, чым уся прамысловасць
2018.11.05 16:14

Безнадзейныя неплацельшчыкі

Запазычанасць па крэдытах і пазыкі ў прамысловасці складаюць 42,872 млрд BYN. Галоўнымі неплацельшчыкамі па крэдытах і пазыках з’яўляюцца харчпрам (9,430 млрд BYN), дрэваапрацоўка і цэлюлозна-папяровая галіна (709, 2 млн BYN), машынабудаванне (402,9 млн BYN). Сярод найбуйнейшых – «Светлагорскі ЦКК» і фабрыка «Герой працы» ў Добрушы, «Менскі трактарны завод» («МТЗ»).

Таксама мільярды павінныя крэдыторам вытворцы неметалічных прадуктаў (3,718 млрд BYN), металургія (3,198 млрд BYN), энергетыка (3,159 млрд BYN), нафтаперапрацоўка (2,674 млрд BYN) і хімпрам (2, 604 млрд BYN), вытворцы транспартных сродкаў (2,084 млрд BYN).

Найбуйнейшыя даўжнікі ў гэтых галінах – гэта «Белшына» і цэментавыя заводы, «БМЗ» у Жлобіне, «Аблэнерга», «Нафтан» і «Мазырскі НПЗ», «Беларуськалій» і «Горадня Азот», «МАЗ». Дэбіторка (пазыкі, якія прадпрыемствы не атрымалі за свае тавары і паслугі) прамысловых прадпрыемстваў пакрывае ўсяго траціну ад сумарных пазыкаў і складае 21,485 млрд BYN.

Аб’ектыў
Беларуская прамысловасць – як чорная дзіра
2018.05.03 22:04

Пазыкі на доўгія гады

Такім чынам прамысловасць павінна крэдыторам 41,978 млрд BYN. Такую суму немагчыма выплаціць за кароткі тэрмін. Таму прамысловасць – хранічныя даўжнікі бюджэту, астатніх сектараў эканомікі і вонкавага свету на доўгія гады наперад.

Пратэрмінаваная дэбіторка па стане на 1 ліпеня дасягнула 4,614 млрд BYN. Прыкладна такую ​​суму прамысловасць замарозіла па віне неплацельшчыкаў паводле дамоваў. Таму на фоне жорсткай закрэдытаванасці і неплацяжоў партнёраў многія галіны адчуваюць велізарны дэфіцыт абаротных сродкаў.

ВІДЭА
Беларуская прамысловасць: татальны прастой альбо чарговая дэвальвацыя
2015.11.18 22:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў