Беларуская прамысловасць усе больш з пазыкамі і ўсё меней прыбытковая


Прыбыткі вытворчых прадпрыемстваў скарачаюцца. Пры гэтым агульная запазычанасць рэальнага сектару эканомікі ў дзясяткі разоў перавышае чысты гадавы прыбытак.

Паводле звестак Белстату, вытворчасць па выніках мінулага году атрымала прыбытак у памеры 5,98 мільярдаў рублёў. У параўнанні з 2017 годам паказнік знізіўся больш чым на 23 адсоткі.

Пры гэтым запазычанасці рэальнага сектару з пачатку мінулага года выраслі ў 12,8 %, і цяпер складаюць каля 74,6 мільярдаў рублёў.

Па выніках 11 месяцаў 2018 году сукупная выручка прадпрыемстваў вырасла на 16,6 %, і склала 201,74 мільярдаў рублёў. Сабекошт прадукцыі таксама павялічыўся на 17,1 % да 161,87 мільярдаў рублёў.

Рэнтабельнасць продажаў прадукцыі прадпрыемстваў была на ўзроўні 7,7 %, пры тым, што ў 2017 годзе яна складала 8,3 %.

Справаздача нацыянальнага статыстычнага камітэту разглядае вынікі працы рэальнага сектару эканомікі. У падліках няма звестак пра банкі, страхавыя кампаніі, бюджэтныя арганізацыі, мікра і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

Сярэдняга заробку ў 2019-м хопіць на паў-айфона

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары