Беларуская прамысловасць: татальны прастой альбо чарговая дэвальвацыя


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNWdnRVFLSm1xWGclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Разгрузка закончылася. З траўня па верасень беларускім прадпрыемствам удалося крыху расчысціць склады – дзякуючы перыядычным прастоям. Але ў мінулым месяцы паказнікі затаваранасці зноў пачалі павялічвацца.

Выклікана гэта актывізацыяй вытворчасці ў верасні. Напрыклад, Менскія аўтамабільны ды трактарны заводы, упершыню за год перайшлі тады на поўны працоўны тыдзень.

«Гэта – вынік перадвыбарчага росту вытворчасці» – пераконвае Аляксандр Ярашук, старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Прамысловы рывок працягваецца і цяпер. Напрыклад, у кастрычніку, трактароў вырабілі больш за 2 тысячы штук – амаль столькі ж, колькі і ў верасні, а працаўнікам пасля летніх прастояў, абяцаюць поўную загрузку да канца году.

«Мы загружаныя напоўніцу цяпер» – кажуць працаўнікі МТЗ.

Гэткую загрузку забяспечылі экстраныя дзяржаўныя субсідыі. Паводле ліпеньскага ўказу Аляксандра Лукашэнкі, шэраг флагманаў айчыннай прамысловасці, у тым ліку Менскі трактарны завод, атрымалі на актывізацыю вытворчасці паўтара мільярда долараў валютных крэдытаў. Вынік для МТЗ – непрададзеная прадукцыя не змяшчаецца ў складскія памяшканні і мокне на вуліцы пад дажджом.

«Гэта – спаленыя грошы, спаленыя рэсурсы» – кажа Аляксандр Ярашук.

Але дзяржаўных датацыяў хапае, збольшага, толькі на закуп імпартных дэталяў. А беларускім рэгіянальным заводам МТЗ аплочвае запчасткі ў растэрміноўку і з вялікімі затрымкамі. Паводле нацыянальнага статыстычнага камітэту, пратэрмінаваная запазычанасць па плацяжах павялічылася сёлета амаль у паўтара разу.

Ва ўладаў такая стратэгія: ёсць свяшчэнныя каровы, а астатнія хай выкручваюцца як хочуць – падкрэслівае эканаміст Міхал Залескі.

У выніку, тлумачыць Міхал Залескі, гэтая стратэгія можа мець адно з двух наступстваў. Або дзяржава аплоціць запазычанасць рэгіянальным заводам пры дапамозе надрукаваных грошай, што выкліча новы віток дэвальвацыі. Або з новага году прадпрыемствы вернуцца да яшчэ большых прастояў, чым у першым квартале сёлета.

Станіслаў Івашкевіч[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў