Цяпер рашэнні беларускіх судоў аб спагнанні аліментаў будуць прызнаваць за мяжой.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала «Канвенцыю аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сямʼі».
Цяпер рашэнні беларускіх судоў аб спагнанні аліментаў будуць прызнаваць за мяжой.
Паводле міністра юстыцыі Беларусі Алега Сліжэўскага, у некаторых краінах, у тым ліку еўрапейскіх, спагнаць аліменты бывае складана.
На прэсавай канферэнцыі чыноўніка ў Менску ў чацвер ён адзначыў, што дзейная на сёння канвенцыя 1956 года не прадугледжвае абавязковай працэдуры прызнання судовых рашэнняў у нашай краіне ў краіне знаходжання даўжніка па аліментах«, – сказаў міністр. Пры гэтым, працягнуў ён,
«Каб дамагчыся выплаты аліментаў ад замежніка, неабходна было судзіцца ў краіне знаходжання даўжніка», – цытуе міністра агенцтва «Інтэрфакс».
«Цяпер дамагчыся аліментаў стане і прасцей, і танней, і хутчэй», – сцвярджае Алег Сліжэўскі.
Гэтак, новая канвенцыя прадугледжвае, што заяўнік падае заяву праз Міністэрства юстыцыі, а яно само будзе звяртацца ў адпаведныя органы іншай дзяржавы.
«Не трэба будзе фізічнага прысутнасці заяўніка ў судзе іншай дзяржавы для прызнання рашэння па спагнанню аліментаў», – дадаў Сліжэўскі.
Зараз не будзе патрэбная таксама і дадатковая легалізацыя дакументаў, што падаюцца ў межах гэтай канвенцыі.
Канвенцыя прадугледжвае працэдуру прызнання судовых рашэнняў, вынесеных на тэрыторыі адной з дзяржаваў.
«Калі згодна з нашым рашэннем даўжнік на тэрыторыі іншай краіны абавязаны выплачваць 25 % ад прыбытку, адпаведна менавіта аб прызнанні гэтага рашэння і будзе ставіцца пытанне», – заяўляе міністр.
Алег Сліжэўскі дадаў таксама, што да канвенцыі далучаныя 38 дзяржаў, у тым ліку шэраг краін Еўразвязу і ЗША.
ДД