Пасля распаду СССР у Беларусі тройчы праводзілася дэнамінацыя.
А менавіта: 20 жніўня 1994 года (1:10), 1 студзеня 2000 года (1:1 000) і 1 ліпеня 2016 года (1:10 000).
Па два разы, калі адлічваць з моманту распаду Савецкага саюзу, дэнамінацыя (з пераходам на іншую валюту ці без яго) праводзілася ў шасці краінах: у Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Латвіі, Літве ды Эстоніі.
Чытайце таксама >>> У Беларусі дэнамінавалі рубель. Сацыяльныя сеткі кпяць з новых купюраў
Другія дэнамінацыі ў краінах Балтыі былі звязаныя з пераходам на еўра. Пры гэтым у Латвіі фактычна меў месца адваротны працэс, бо лат быў «цяжэйшы» за адзіную еўрапейскую валюту (у 1,42 разы).
Аднойчы дэнамінацыю праводзілі ў Кыргызстане, Казахстане, Арменіі, Малдове, Узбекістане, Грузіі, Украіне ды ў Расеі.
Па выніках усіх дэнамінацыяў намінальны кошт грашовай адзінкі ў Беларусі зменшыўся ў 100 млн разоў.