Беларусь і Расея не здолелі дамовіцца пра адмену роўмінгу


Міністэрствы сувязі Беларусі і Расеі не змаглі зацвердзіць «дарожную карту» адмены роўмінгу. Бакі не здолелі дамовіцца аб зніжэнні аптовых цэн, ад якіх і залежыць тарыф для абанентаў, паведамляе РБК.

Паводле кіраўніка Мінкамсувязі РФ Канстанціна Наскова, каб адмяніць роўмінг неабходна перадусім знізіць стаўку інтэрканэкту ў Беларусі – сумы, якую аператар плаціць іншаму за кожную хвіліну размовы абанента па-за сваёй сеткі. Ад памеру стаўкі залежыць кошт для абанентаў на ўваходныя званкі ў міжнародным роўмінгу.

Hавiны
Расея збіраецца адмяніць роўмінг з Беларуссю
2017.07.10 12:51

Зараз стаўка інтэрканэкту ў Беларусі складае $ 0,30 за хвіліну, тады як стаўка расейскіх аператараў – ад $ 0,14 да $ 0,19 за хвіліну. Адмена роўмінгу без выраўноўвання ставак прывядзе да зніжэння выручкі і наўпроставых эканамічных стратаў кожнага расейскага аператара на 1,5-2 млрд расейскіх рублёў штогод.

На сустрэчы 3 кастрычніка бакі дамовіліся знізіць стаўку інтэрканэкту да $ 0,015 за хвіліну. Але рознагалоссі паўсталі пра тое, на якія званкі гэты тарыф павінен ужывацца. У Беларусі лічаць, што паніжаную стаўку варта ўжываць, толькі калі расейскі абанент ў роўмінгу ў Беларусі атрымлівае ўваходны званок ад абанента любога расейскага мабільнага аператара. Для ўсіх іншых тыпаў званкоў, напрыклад, з гарадскога тэлефона, стаўка павінна заставацца ранейшай – $ 0,30 за хвіліну.

Hавiны
Беларусь і Расея могуць скасаваць роўмінг праз два месяцы
2019.07.12 10:07

У Расеі ж выступаюць за тое, каб усе ўваходныя званкі расейскаму абаненту ў роўмінгу ў Беларусі тарыфікавалі паводле зніжанай стаўкі інтэрканэкту. Паводле прадстаўнікоў расейскага боку, беларускі варыянт будзе незразумелы абаненту, а наяўнасць некалькіх тарыфаў прывядзе да «шокавых» рахункаў. Расейскія аператары таксама сумняюцца ў тэхнічнай магчымасці такога ўжывання стаўкі інтэрканэкту.

Апроч таго, ёсць рознагалоссі адносна міжаператарскіх роўмінгавых тарыфаў, калі абанент знаходзіцца ў роўмінгу і выкарыстоўвае «чужую» інфраструктуру для званка. Беларусь выступае за рэгуляванне верхняй мяжы гэтай платы, але найбуйнейшыя расейскія аператары выступаюць супраць рэгулявання цэнаў. Расейскае міністэрства прапануе зафіксаваць міжаператарскія роўмінгавыя тарыфы на ўзроўні $ 0,015 за хвіліну.

Hавiны
Беларусь і Расея наблізіліся да скасавання роўмінгу
2019.08.02 18:49

У Мінкамсвязі РФ заяўляюць, што гэта адзіныя пытанні, праз якія бакі не здолелі падпісаць дарожную мапу. Разам з тым прадстаўнік ведамства Яўген Новікаў заявіў, што Расея гатовая на кампраміс.

Па выніках нарады 3 кастрычніка быў абвешчаны перапынак на адзін-два тыдні, пасля чаго дыскусія працягнецца.

Нагадаем, што пытанне канчатковай адмены роўмінгу планавалася вырашыць да 15 верасня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў