Беларусь і Расея наблізіліся да скасавання роўмінгу


Беларусь і Расея здолелі досыць сур’ёзна зблізіць пазіцыі ў пытанні адмены роўмінгу. Пра гэта 2 жніўня падчас працоўнай нарады ў Полацку заявіў намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацыяў РФ Алег Іваноў.

Зараз бакі плануюць зафіксаваць супольныя пазіцыі ў дарожнай мапе. У дакуменце мяркуецца пазначыць усе неабходныя даты на шляху скасавання роўмінгу, паведамляе РИА «Новости».

Алег Іваноў адзначыў, што краіны ўжо маюць неабходныя праекты дакументаў. Ён распавёў, што падчас працоўнай нарады плануецца ўзгадніць усе пазіцыі, па якіх застаюцца разыходжанні.

Hавiны
Лукашэнка пашырыў бязвізавую зону на захадзе Беларусі і папрасіў паскорыць інтэграцыю з Расеяй
2019.08.02 15:48

У сваю чаргу міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган заявіў, што бакі знайшлі кансэнсус. Цяпер засталося абмеркаваць спрэчныя пытанні аператарам дзвюх краін, перадае БелТА.

«Ім трэба прыйсці да празрыстага і зразумелага фармавання цаны за званок, знаходзячыся ў іншай краіне, каб кошт роўмінгу практычна наблізіць да ўнутраных тарыфаў Беларусі і Расеі», – сказаў міністр.

Hавiны
Як у сапраўднай саюзнай дзяржаве: стала вядома, калі адменяць роўмінг паміж Расеяй і Беларуссю
2019.07.18 13:47

Чакаецца, што ў дарожнай мапе аператарам даручаць дамовіцца пра аптовыя і раздробныя тарыфы пры ўмове, што зніжаецца і стаўка ўзаемаразлікаў паміж аператарамі да 1,5 цэнта супраць дзейных 30 цэнтаў у Беларусі.

Канстанцін Шульган дадаў, што для адмены роўмінгу можа спатрэбіцца збліжаць заканадаўства дзвюх краін.

Раней старшыня Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч заяўляў, што дакумент аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй можа быць падпісаны да 15 верасня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў