Беларусь і Расея могуць скасаваць роўмінг праз два месяцы


Дакумент пра адмену роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй могуць падпісаць да 15 верасня. Пра гэта заявіў 11 ліпеня беларускі амбасадар у Маскве Уладзімір Сямашка падчас візіту ў Наўгародскую вобласць.

Hавiны
Расея хоча адмяніць роумінг з Беларуссю
2017.06.30 14:46

«Ёсць, калі мне не здраджвае памяць, наўпроставае даручэнне прэзідэнтаў па роўмінгу да 15 верасня гэтага года падпісаць адпаведны дакумент», – сказаў амбасадар, перадае ТАСС.

Сямашка адзначыў, што нягледзячы на наяўнасць пэўных нюансаў адказныя міністэрствы дзвюх краінаў «ужо прыйшлі да нейкага кансэнсусу».

З ідэяй адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй яшчэ ўлетку 2017 года выступіла спікер Савету Федэрацыі РФ Валянціна Матвіенка.

Hавiны
Беларусь пакуль не будзе адмяняць роўмінг з Расеяй
2019.05.02 17:13

2 траўня 2019 года міністр сувязі ды інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган заявіў, што не бачыць спосабаў адмяніць роўмінг з расейскімі мабільнымі аператарамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў