Пра гэта 28 чэрвеня паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка на супольным паседжанні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, перадае БелТА.
Пытанне кампенсацыі прыбыткаў, якія краіна не атрымала праз брудную нафту, Беларусь гатовая вырашаць праз суд.
«Тут відавочна, што пытанне ў выпадку недасягнення дамоўленасцяў будзе вырашацца з расейскім бокам праз суд», – сказаў Ігар Ляшэнка.
Адказваючы на пытанне пра лёс няякаснай нафты, якая патрапіла ў Беларусь, віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што ўвесь яе аб’ём выцясняецца назад на тэрыторыю Расеі, якая сама займаецца яе ўтылізацыяй.
«У нас няма ў планах, што мы пакінем яе ў сябе. Такія нашыя дамоўленасці», – заявіў Ігар Ляшэнка.
Агулам Расеі давядзецца ачысціць або знішчыць ад 1 да 3 млн тонаў нафты.
ДД belsat.eu