Аўтамабільнае паліва патаннее на капейку


16 чэрвеня, у нядзелю, раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва зменшацца на адну капейку, паведамляе прэсавая служба «Белнафтахіму».

Такім чынам кошт бензіну АІ-92 складзе Br 1,57, АІ-95 – Br 1,67, АІ-98 – Br 1,89, дызельнае паліва – Br 1,67.

У адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай паэтапнага змянення коштаў на аўтамабільнае паліва і ў сувязі са зніжэннем коштаў на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, раздробныя кошты на маторнае паліва на АЗС з 16 чэрвеня змяншаюцца на 1 капейку, тлумачыць захаду канцэрн.

Тыдзень таму паліва таксама стала танней на адну капейку. Праўда, кошты знізіліся толькі на дызельнае паліва і бензін АІ-95.

Hавiны
9 чэрвеня знізіцца кошт дызпаліва і АІ-95
2019.06.08 19:11

На працягу ж папярэдніх месяцаў з пачатку году кошты на паліва практычна штотыдзень павялічваліся.

Hавiны
Пакуль не задорага. Кошты на паліва будуць павышаць
2019.06.06 15:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў