9 чэрвеня знізіцца кошт дызпаліва і АІ-95


9 чэрвеня дызельнае паліва і бензін АІ-95-К5-Еўра патаннеюць на 1 капейку, паведамляе прэс-служба «Белнафтахім».

Новы кошт дызпаліва і АІ-95-К5-Еўра складзе Br 1,68. Кошты на АІ-92-К5-Еўра і АІ-98-К5-Еўра застануцца нязменнымі.

Апошні раз салярка падала ў цане ў красавіку 2018 года. Тады дызпаліва каштавала Br 1,36.

Рост коштаў на паліва (2008-2019 гг.)

Крыніца: forsage.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў