Арцыбіскуп Кандрусевіч пра руйнаванне крыжоў у Курапатах: «Я не мог маўчаць, бо гэта – знявага крыжа»


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас вячэрняя Імшы на Дзень Усіх Святых у Менскай катэдры. Фота catholic.by.

16 красавіка Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі на традыцыйнай прэс-канферэнцыі напярэдадні Вялікадня. Была закранутая і тэма Курапатаў, паведамляе catholic.by

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што нядаўні знос крыжоў у Курапатах выклікаў боль і непаразуменне ў беларускіх хрысціянаў.

«Вялікі пост. У цэнтры ўвагі мы ў Касцёле, і ў Праваслаўнай Царкве, ва ўсіх хрысціянаў мы ставім Крыж. Мы пакланяемся Крыжу. І ў гэты самы час зносяцца Крыжы… З дазволам, без дазволу пастаўленыя – гэта ўжо другасная справа. Я за тое, каб усё было паводле закона, аднак калі іх ставілі, асабліва ніхто не пярэчыў. Крыж – гэта сімвал хрысціянства, гэта – святыя рэчы для людзей. […] Таму я не мог маўчаць, бо гэта – знявага Крыжа», – цытуе Кандрусевіча catholic.by.

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў спыніць святатацтва ў Курапатах

У адказ на правакацыйны і зняважлівыя каментары, пакінутыя некаторымі карыстальнікамі ў адрас арцыбіскупа Кандрусевіча з нагоды яго зваротаў адносна знішчэння Крыжоў у Курапатах, іерарх з годнасцю адказаў: «Я нарадзіўся ў Беларусі. Я – грамадзянін Беларусі. Я не выбіраю сваёй Бацькаўшчыны, але служу сваёй Бацькаўшчыне, якой з’яўляецца Беларусь».

Святлана Алексіевіч: У Курапатах павінныя быць не сотні, а сотні тысячаў людзей

4 і 13 красавіка ў межах «добраўпарадкавання» урочышча Курапаты былі зруйнаваныя каля сотні крыжоў.

ЮВ belsat.eu, паводле catholic.by

Глядзі таксама
Каментары