
Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі 13 красавіка агучыў чарговы зварот у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. Пра гэта паведамляе Catholic.by.
У Курапатах знеслі крыжы ўздоўж кальцавой, каб пасадзіць там дрэвы
«Не мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочышчы Курапаты, якое з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў працэс зносу галоўнага знаку хрысціянства працягваецца», – заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле яго, знос крыжоў – гэта вялікая рана на сэрцы верніка. Мітрапаліт адзначыў, што «гэтае святатацтва» робіцца падчас Вялікага Посту і напярэдадні вербнай нядзелі, якую 14 красавіка адзначаюць каталікі.
Апошнія па-за агароджай: адзінкавыя крыжы застаюцца «на волі» ў Курапатах. ФОТАФАКТ
Тадэвуш Кандрусевіч, прызнаўшы неабходнасць добраўпарадкавання Курапатаў, заклікаў улічваць меркаванне грамадства і вернікаў, «каб не дапусціць знявагі Крыжа».
«Спыніце «крыжалом», – звярнуўся ён да адказных за знос.
На яго думку, «вырашыць набалелую праблему і будаваць у нашай Бацькаўшчыне цывілізацыю міру і згоды» можна толькі шляхам дыялогу з грамадствам і рэлігійнымі арганізацыямі.
МГ belsat.eu