Святлана Алексіевіч: У Курапатах павінныя быць не сотні, а сотні тысячаў людзей


Курапаты ёсць вялікім выпрабаваннем для ўсіх беларусаў. Пра гэта ў каментары belsat.eu заявіла беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святлана Алексіевіч, каментуючы знос крыжоў на месцы народнага мемарыялу.

Святлана Алексіевіч.
Фота: John Vizcaino/REUTERS/Forum

Суразмоўца адзначыла, што на вячэрнія малітвы і акцыі ў Курапатах і Менску прыходзяць толькі сотні людзей, а «не тысячы і сотні тысяч, як гэта было ў любой краіне».

«Што ж такое з намі адбылося, што мы няздольныя супраціўляцца? Я думаю, што гэта не аджытая псіхалогія ахвяры. Наша жыццё ў лагеры, якое яшчэ працягваецца, было занадта доўгім. І кожны адчувае сябе ахвярай, ніхто не адчувае сябе адказным за штосьці. Ніхто не задае пытанні ні ў школе, ні дома пра віну, пра грэх, пра тое, што трэба зрабіць. І таму з намі можна рабіць усё», – адзначыла Святлана Алексіевіч.

Hавiны
Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў спыніць святатацтва ў Курапатах
2019.04.13 18:46

На яе думку, улады дзейнічаюць выключна ў той прасторы і на той адлегласці, якія ёй дазваляюць людзі. І тое, што робяць улада Беларусі, у тым ліку «выкарчоўвае крыжы, якія паставіў народ, і бурыць народны пантэон», кажа пра тое, што «мы па-ранейшаму паводзім сябе, як у лагеры, што гэта ўсё нас не тычыцца, што гэта не мы», падсумавала Нобэлеўская лаўрэатка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў