Падчас стрыму з аднаго з выбарчых участкаў у Менску чацвёра міліцыянтаў збілі аператара Андруся Козела. Наш калега быў на выбарах назіральнікам і вёў відэастрым у сваім прыватным акаўнце на «Фэйсбуку». Козела заўтра будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна Менску.
Спачатку Козела адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну. Чайчыц бачыла, як яго выводзілі з машыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго вінавацяць у «нападзе на міліцыянтаў». Як паведамляе журналістка Вольга Чайчыц, «ягонай галавой разбілі шкло, ідзе кроў».
Апошнія навіны пра Андруся Козела – стрым з-пад пастарунку
«Нанеслі чатыры ўдары па галаве», – паспеў напісаць Андрэй у «Фэйсбуку».
Міліцыянты Разбілі галавой маёй дхверы выбарчага вучастка. Нанеслі 4 удара па галаве. Ввязуць на Арлоўскую састаўляць нападзенне на міліцыянтаў
Opublikowany przez Andrusa Kozla Niedziela, 18 lutego 2018
Андруся збілі 4 міліцыянты на вучастку. Ягонай галавой разбілі шкло, ідзе кроў з галавы, вязуць у цэнтральны РАУС афармляць напад на міліцыянтаў.
Opublikowany przez Volhę Chaichyts Niedziela, 18 lutego 2018
У РУУС Цэнтральнага раёну Менску нам паведамілі, што чалавека з імем Андрусь Козел да іх «не дастаўлялі».
Пазней стала вядома, што Козела адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна.
Андруся Козела заўтра будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна Менску.
Андрусь на Акрэсціна. Кажуць, што – непадпарадкаванне, гэта адміністратыўка. У Раўсе сказалі, што суд заўтра ў Цэнтральным.
Opublikowany przez Volhę Chaichyts Niedziela, 18 lutego 2018
ІІ, ДД