Расейскі дыпламат Міхаіл Бабіч не хаваючы пагарды пракаментаваў вострую крытыку з боку МЗС Беларусі.
15 сакавіка Міністэрства замежных справаў пракаментавала апошнія заявы Бабіча, якія прагучалі ў інтэрв’ю агенцтву «РИА-Новости».
У адказ на крытыку агучаную прэс-сакратаром МЗС Беларусі Бабіч, назваў яго «шараговым клеркам».
«Мы разумеем, чым гэта выклікана, разумеем, што гэта шараговы клерк, так бы мовіць, сфармуляваў пазіцыю, якая нам, так бы мовіць, добра зразумелая і вядомая, і дадаткова нешта абмяркоўваць няма ніякага сэнсу, тым больш, што МЗС Расеі з гэтай нагоды сваю пазіцыю ўжо заявіў», – сказаў Бабіч у каментары для sputnik.by.
У сваю чаргу прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў амбасадара Расеі «рахункаводам» і «падаючым надзеі бухгалтарам».
ЮВ belsat.eu