МЗС Расеі заклікала Менск ставіцца да амбасадара Бабіча з большаю павагай


Пра гэта 15 сакавіка заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін.

«Мы азнаёміліся з рэакцыяй прэс-сакратара міністэрства замежных справаў Беларусі, і я б сказаў, што мы маем права разлічваць на больш паважлівае стаўленне да амбасадара Расейскай Федэрацыі ў Менску», – заявіў дыпламат агенцтву «РИА Новости».

У каментары belsat.eu прадстаўнік прэс-служба амбасады Расеі ў Беларусі адзначыў, што гэта пакуль уся афіцыйная інфармацыя і яны «будуць глядзець, як будуць разгортвацца падзеі».

Раней 15 сакавіка беларускае МЗС крытычна выказалася наконт інтэрв’ю амбасадара «РИА Новостям».

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз парэкамендаваў дыпламату «паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання» і «праявіць крыху павагі». Таксама прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што «Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай».

Hавiны
МЗС Беларусі: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
2019.03.15 10:41

Сам Бабіч у каментары Sputnik падкрэсліў, што на каментары рэагуе спакойна. Таксама ён выказаў упэўненасць, што

«пена сыдзе» і бакі змогуць «абʼектыўна ацаніць аргументы, выпрацаваць узаемапрымальнае рашэнне на карысць нашых народаў».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў