Экспертка: Канфлікт вакол Бабіча на стасункі Беларусі і Расеі не паўплывае


Спрэчкі паміж міністэрствамі замежных справаў Беларусі і Расеі адносна персоны расейскага амбасадара ў Менску Міхаіла Бабіча ніяк не паўплываюць на двухбаковыя дачыненні. Пра гэта ў каментары Belsat.eu заявіла палітолаг Валерыя Касцюгова.

На думку суразмоўцы, гэтыя заявы сапраўды адлюстроўваюць «нядобразычлівы фон» адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй, але на далейшае развіццё стасункаў падобная рыторыка ўплыву мець не будзе.

Валерыя Касцюгова падкрэсліла, што «тыя сапраўдныя канфліктныя пытанні, якія ёсць, безумоўна, уплываюць на двухбаковыя дачыненні». Але апошнія спрэчкі адносна заяваў расейскага амбасадара, мяркуе палітолаг, да іх ліку не адносяцца.

Hавiны
МЗС Беларусі: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
2019.03.15 10:41

Нагадаем, што начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз у адказ на шэраг апошніх заяваў пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча парэкамендаваў яму «больш часу прысвяціць таму, каб паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання, пазнаёміцца з яе гісторыяй і праявіць крыху павагі».

«Часам такі стыль работы дае значна большы вынік, чым апрабаванне на сябе зусім нехарактэрнай для сур’ёзнай расейскай дыпламатычнай школы ролі адэпта «публічнай дыпламатыі»», – падкрэсліў ён.

Hавiны
Палітолаг Валерыя Касцюгова – пра хітрыя гульні Лукашэнкі і Пуціна
2019.02.18 16:53

У адказ на гэта намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін заявіў, што Масква мае «права разлічваць на больш паважлівае стаўленне да амбасадара Расейскай Федэрацыі ў Менску».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў