Бабіч паабяцаў дапамагчы беларускім уладам у барацьбе з «каляровымі» рэвалюцыямі


Спецпрадстаўнік Пуціна і амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч лічыць, што ўсе размовы пра пагрозу суверэнітэту Беларусі могуць быць выбарчай тэхналогіяй пад назвай «мабілізацыя электарату шляхам фармавання вобразу ворага«. Але нават у такім выпадку, лічыць пасол, наўрад ці разумна такую ​​тэхналогію рэалізоўваць за кошт стасункаў з бліжэйшым саюзнікам і брацкім народам.

Пра гэта Міхаіл Бабіч заявіў у інтэрв’ю РИА «Новости».

«Па пытанні аб абароне суверэнітэту: усім, мне здаецца, даўно хацелася б зразумець, хто робіць замах на беларускі суверэнітэт і ад каго яго хочуць абараніць? Калі гэта пагроза з Захаду, па аналогіі з вядомымі «каляровымі» рэвалюцыямі і дзяржаўнымі пераваротамі, то Расейская Федэрацыя як саюзнік, калі паступіць такая просьба, будзе разам з Беларуссю адстойваць гэты суверэнітэт усімі даступнымі сродкамі», – сказаў Бабіч.

Ён дадаў, што «калі гэта намёкі на Расею, то гэта зусім не па-партнёрску».

«Расея такога стаўлення не заслужыла», – падкрэсліў дыпламат.

Раней Міхаіл Бабіч ужо заяўляў, што «любы напад на Беларусь Масква будзе лічыць нападам на Расею з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі».

Hавiны
Бабіч распавёў, што будзе, калі Беларусь захоча ў Еўразвяз
2019.02.10 11:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў