Аляксей Венедыктаў: Уяўленні Крамля пра Беларусь такія ж, як пра Крым раней

ВІДЭА

Галоўны рэдактар ​​«Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў у эфіры сваёй радыёстанцыі расказаў, як у Маскве глядзяць на магчымасць аншлюсу Беларусі.

«Прадстаўленне цяперашняй кіроўнай каманды на Беларусь я ўяўляю. Яна такая ж была і на Крым раней. Ну, пакуль няма – дык няма. А калі ўпала ў рукі – тады і возьмем. Што для вас новага, я зразумець не магу? Гэта любы наглядальны чалавек, нават не валодаючы інсайдам або валодаючы значна меншым інсайдам, чым я, ужо даўно б зрабіў высновы. Пераспее – упадзе ў рукі. Не пераспее – не ўпадзе», – падкрэсліў ён.

Венедыктаў лічыць, што прынцыповы інтарэс Масквы ў тым, каб Беларусь не была ў ЕЗ і NATO. Пры гэтым Пуцін, натуральна, шчыра ўпэўнены, што рускія і беларусы – гэта адзіны народ.

Трэба адзначыць, што Венедыктаў вядомы сваім нефармальным сяброўствам з многімі прадстаўнікамі Крамля. У прыватнасці – з прэс-сакратаром Пуціна Дзмітрыем Пясковым.

  • 11 снежня, у Маскве былі сарваныя расейска-беларускія перамовы аб кампенсацыі стратаў ад падатковага манеўру і зніжак на газ. Віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Козак 11 снежня адмовіўся абмяркоўваць гэтыя пытанні з беларускаю дэлегацыяй «пакуль не будуць прынятыя прынцыповыя рашэнні пра далейшую інтэграцыю Расеі і Беларусі ў межах Саюзнай дзяржавы». Праз два дні, на паседжанні саўміна Саюзнай дзяржавы, прэмʼер Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што агульная палітыка ў сферы цэнаў і тарыфаў магчымая толькі пры ўмове рэалізацыі пагаднення аб Саюзнай дзяржавы. Гаворка ідзе пра стварэнне адзінага эмісійнага цэнтру, агульнай мытні, судоў і разліковай палаты.
  • 14 снежня Аляксандр Лукашэнка даў прэс-канферэнцыю расейскім СМІ, дзе заявіў, што Беларусь ніколі не адмовіцца ад свайго суверэнітэту. «Калі нас хочуць, як Жырыноўскі прапаноўваў, падзяліць на вобласці і ўпіхнуць у Расею – гэтага не будзе ніколі», – падкрэсліў ён.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары