Аляксандр Алесін: Беларусі пагражае палітычны адкат


Найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні «Анаконда-2016», якія распачаліся ў Польшчы, ды іх уплыў на міжнародную сітуацыю каментуе вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

На думку эксперта, новыя вучэнні – ланцуговая рэакцыя.

Спускавым кручком былі падзеі ва Украіне, якія занепакоілі еўрапейскую грамадскасць, перадусім памежныя краіны з Расеяй. І яна запатрабавалі ад блока НАТО гарантый бяспекі.

Вучэнні скіраваны на тое, каб пераканаць публічнасць гэтых краін, што блок НАТО абароніць іх ад Расеі, якая дэманструе сваю актыўнасць. Мы яшчэ пабачым абвастрэнне адносінаў, якія вызавуць гэтыя вучэнні.

Расея ў адказ пачынае фармаваць новыя дывізіі на заходнім кірунку, сцягвае брыгады да беларускіх межаў. Але гэта вызывае асцярогі на тым баку. Яны адказваюць вучэннямі. Градус расце. Найгоршым варыянтам развіцця падзей можа быць пачатак вайсковых дзеянняў.

Наўпрост Расея наўрад ці распачне агрэсію супраць краін Балтыі і Польшчы. Але гэтыя краіны, як і Беларусь, будуць уцягнутыя ў супрацьстаянне паміж вялікімі дзяржавамі – ЗША і Расеяй. Тады яны, самі таго не жадаючы, апынуцца на нейтральнай паласе паміж краінамі, якія ваююць. На іх тэрыторыі будуць і бомбы і ракеты. Гэта датычыцца і Беларусі.

Беларусі пагражае палітычны адкат. Калі Захад і Расея абвастраць адносіны, Расея запатрабуе, каб Беларусь выконвала хаўрусныя пагадненні. Размяшчэнне вайсковых кантынгентаў на сваёй тэрыторыі, больш актыўны ўдзел у вайсковых падрыхтоўках. Гэта аўтаматычна пагоршыць адносіны Беларусі з ЕЗ і Захадам.

Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў