7 содняў на «вентылятары». У Маскве памёр пацыент з каронавірусам


За мінулыя содні ў маскоўскай Камунарцы, куды змяшчаюць хворых на каронавірус, памерлі два пацыенты, паведаміў у Facebook’у галоўны лекар больніцы Дзяніс Працэнка.

У аднаго з памерлых быў пацверджаны каронавірус. Пацыент быў сталага веку – 80 гадоў. У другога памерлага (69 гадоў) было падазрэнне на COVID-19. Нябожчыкі мелі букет хранічных захворванняў. У больніцы іх падключалі да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Цяпер у Камунарцы знаходзяцца 348 чалавек, у тым ліку 78 з пацверджаным дыягназам «каронавірусная інфекцыя» і 115 з падазрэннем на каронавірус.

Па стане на раніцу 30 сакавіка ў Расеі зарэгістравалі 1836 выпадкаў заражэння каронавірусам. COVID-19 забіў у Расеі 12 асобаў.

Hавiны
Сабянін абавязаў усіх жыхароў Масквы сядзець удома
2020.03.29 22:08

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў