Сабянін абавязаў усіх жыхароў Масквы сядзець удома


Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum

Мэр Масквы Сяргей Сабянін падпісаў указ аб дадатковых мерах перадухілення маштабнага і хуткага распаўсюду COVID-2019. Пра гэта ён паведаміў у сваім блогу.

Згодна з указам, з 30 сакавіка ў Маскве рэжым самаізаляцыі ўводзіцца для ўсіх жыхароў гораду незалежна ад узросту. Пакідаць кватэру дазваляецца толькі для таго, каб звярнуцца па неадкладную медычную дапамогу, даехаць на працу, закупіцца ў найбліжэйшай краме ці аптэцы, выгуляць хатніх жывёлінаў на адлегласці не больш за 100 метраў ад дому ці вынесці смецце.

Неўзабаве выходзіць можна будзе пры наяўнасці толькі адмысловага пропуску.

Hавiны
У Маскве амаль 40 % пацыентаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх маладзейшыя 40 гадоў
2020.03.29 16:02

«На працягу бліжэйшага тыдня будзе разгорнутая разумная сістэма кантролю захавання хатняга рэжыму і ўсталяваных правілаў перамяшчэння грамадзянаў. Паступова, але няўхільна мы будзем рабіць больш жорсткімі неабходны ў гэтай сітуацыі кантроль», – заявіў Сабянін.

Пры гэтым хатні рэжым не абмяжоўваюць магчымасць прыязджаць у горад або з’язджаць з Масквы.

Надпіс з заклікам заставацца дома ў Казані.
Фота: Vladimir Gerdo / TASS / Forum

На вуліцах, у крамах, транспарце і ў іншых грамадскіх месцах масквічы абавязаныя знаходзіцца на дыстанцыі ад іншых людзей не менш за 1,5 метра.

Hавiны
Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных устрымацца ад паходу ў царкву
2020.03.29 17:47

Крамы, аптэкі і любыя іншыя арганізацыі абавязаныя нанесці адмысловую разметку і ўсталяваць рэжым допуску і знаходжання ў будынках і на прылеглай тэрыторыі.

Паводле дакументу, людзі з лёгкай формай COVID-2019 праходзяць лячэнне пад наглядам лекараў на хаце. Яны, як і медыкі, будуць бясплатна атрымліваць антывірусныя прэпараты. Дастаўляць бясплатныя лекі будуць хуткая дапамога, працаўнікі паліклінік або валанцёры.

Таксама распрацаваны адмысловы комплекс мераў падтрымання для тых, хто страціць працу ці праязныя. Выплата будзе прызначаная аўтаматычна, без заяваў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў