6264 інфікаваных, 51 ахвяра каронавіруса: Міністэрства аховы здароўя агучыла пашыраную статыстыку


Паводле афіцыйных звестак Мінаховы здароўя, па стане на 20 красавіка ў Беларусі 6264 інфікаваных каронавірусам. Памерлі ад інфекцыі 51 чалавек.

Па стане на 20 красавіка зарэгістравана 6264 станоўчых тэсту на COVID-19. У тым ліку на Берасцейшчыне – 185, Віцебшчыне – 1504, Гомельшчыне – 322, Гарадзеншчыне – 176, Меншчыне – 789, Магілёўшчыне – 265, У Менску – 3023.

У цяжкім стане 92 асобы. Інфекцыя забрала жыцці ў 51 асобы.

На сённяшні дзень у Беларусі ачунялі і выпісаныя 514 асобаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Інфаграфіка «Белсат»

Міністэрства аховы здароўя агучыла колькасць інфікаваных, якія выявілі за апошнія тры дні. Гэтак па стане на раніцу 18 красавіка было зарэгістравана 518 новых выпадкаў заражэнняў каронавірусам, на раніцу нядзелі 19 красавіка – 510, за апошні дзень – 457.

Hавiны
У Бешанковіцкім раёне памёр кожны сёмы з каронавірусам
2020.04.20 14:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў