Каардынатар групы «Информационное сопротивление» Дзмітрый Тымчук у Facebook паведаміў, што расейскія найміты праводзяць падрыхтоўку да вайсковых вучэнняў на тэрыторыі Данбаса. Дэпутат адзначыў, што яны пройдуць адначасова з «Захад – 2017».
Манеўры пройдуць пад камандаваннем расейскіх афіцэраў і начальнікаў штабоў. Цяпер у «ДНР» і «ЛНР» баевікі рыхтуюць спісы ўсіх ваеннаабавязаных, а таксама тэхнікі, якую будуць выкарыстоўваць на вучэннях.
«Захад-2017» пройдзе 14-20 верасня. Паводле афіцыйных дадзеных, у вучэннях паўдзельнічаюць 13 тысяч жаўнераў. Эксперты НАТО лічаць, што ў вучэннях прымуць удзел каля 100 тысяч.
Начальнік Генштаба Беларусі запэўніваў, што да 30-га верасня расейскія жаўнеры пакінуць Беларусь.
8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19:00 пройдзе акцыя папярэджання з патрабаваннем адмяніць вучэнні «Захад-2017». Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Вызвалім краіну з-пад унутранай акупацыі, не дапусцім знешняй агрэсіі» – яна прымеркаваная да ўгодкаў бітвы пад Воршай (1514).
ДР belsat.eu