6 снежня Румас зноў сустрэнецца з Мядзведзевым


1 снежня па ініцыятыве расейскага боку адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з кіраўніком ураду Расейскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе сайт Саўміну.

Мядзведзеў павіншаваў беларускага калегу з 50-годдзем. Таксама кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі хаду ўзгаднення гэтак званых дарожных мапаў інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Прэмʼеры дамовіліся правесці сустрэчу 6 снежня. Папярэдняя сустрэча адбылася 19 лістапада ў падмаскоўнай урадавай рэзідэнцыі Дзмітрыя Мядзведзева.

Аб’ектыў
Румас і Мядзведзеў шліфуюць інтэграцыйныя дамовы
2019.11.19 22:11

29 лістапада амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка паведаміў, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб стварэнні агульнага ўраду і парламента ў межах Саюзнай дзяржавы.

Дамова 1999 года аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расеяй прадугледжвае наяўнасць агульнага парламенту, ураду і суду.

Падпісанне новага пакету дакументаў аб інтэграцыі Беларусі і Расеі запланавана на 8 снежня, калі Дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы споўніцца 20 гадоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў