З красавіка Расея і Беларусь адменяць плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу


З 1 красавіка Беларусь і Расея адменяць плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу на тэрыторыі гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Такое рашэнне прымеркавалі да Дня яднання народаў Беларусі і Расеі 2 красавіка, паведамляе БелТА.

Фота: РИА Новости

Адмену роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй абмяркоўвалі некалькі гадоў, а тэрміны пераносіліся. Апошнім абяцаным тэрмінам адмены роўмінгу называлі канец 2021 года.

«Цяпер у Беларусі больш за 90 тысячаў расейскіх абанентаў, якім стануць даступныя бясплатныя ўваходныя званкі. Мы працягваем супольную працу з Беларуссю, каб у найбліжэйшай будучыні адмяніць усе роўмінгавыя нацэнкі. Тады кошт уваходных і выходных званкоў пры перамяшчэнні паміж краінамі для грамадзянаў будзе роўны кошту зносінаў у сваёй краіне», – удакладніў намеснік кіраўніка Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацыяў Расеі Дзмітрый Кім.

Гэтак пастанавілі 23 сакавіка на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Hавiны
Украіна вядзе перамовы з ЕЗ пра ​​закрыццё межаў з Беларуссю і Расеяй
2022.03.31 10:33

АД belsat.eu

Стужка навінаў