Новае абвінавачванне журналісту Дзянісу Івашыну ў «здрадзе дзяржаве» пацвердзілася


Гарадзенскаму журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачванне па ч. 1 арт. 356 КК РБ («Здрада дзяржаве»). Па гэтаму артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў.

Пра новы артыкул стала вядома з афіцыйнага адказу з упраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці, які прыйшоў жонцы Івашына Вользе. Ліст датаваны 21 кастрычніка.

Ліст з упраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці з абвінавачваннем да Дзяніса Івашына.
Фота: Volha Ivashyna / Facebook

Таксама жонка зняволенага Вольга Івашына 25 кастрычніка паведаміла на Facebook, што яе муж не выйшаў з карцару, куды яго пасадзілі на тыдзень. Адмысловая камісія працягнула пакаранне яшчэ на тыдзень.

Што за парушэнні прывялі да карцару, невядома, аднак жонка сцвярджае, што колькасць парушэнняў і жорсткасць пакаранняў за іх здзіўляе нават сукамернікаў Івашына.

Артыкулы
«Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні
2021.04.21 08:30

Нагодаю для затрымання журналіста стала падазрэнне ва ўмяшанні ў дзейнасць органаў унутраных справаў (арт. 365 КК). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Напярэдадні Дзяніс апублікаваў на старонках выдання «Новы час» вялікае расследаванне аб экс-байцах расфармаванага ва Украіне спецпадраздзялення «Беркут», якія пасля ўцёкаў з Украіны перайшлі на службу рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Гісторыі
Маці журналіста Дзяніса Івашына: Я буду змагацца за свайго сына да канца
2021.07.12 08:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў