У віцебскай калоніі разгледзелі хадайніцтвы аб памілаванні 72 асобаў


У калоніі № 3 пад Віцебскам адбылося пасяджэнне камісіі ў пытаннях памілавання, перадае БелТА. Разгледзелі хадайніцтвы 72 асобаў, аднак пра вынікі абмеркавання нічога не вядома. Раней у Каардынацыйнай радзе паведамлялі, што сярод тых, хто папрасіў аб памілаванні, ёсць палітвязні.

Исправительная колония № 3, Витьба, Беларусь
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь.
Фота: Акім Крумкач / Белсат

Пасяджэнне камісіі ў пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці адбылося 29 верасня ў папраўчай калоніі № 3 «Віцьба». Чыноўнікі разгледзелі 72 хадайніцтвы, у тым ліку тры ад асобаў, якія сядзяць у гэтай калоніі.

Ніякіх падрабязнасцяў не даецца. Не вядома, паводле якіх артыкулаў былі асуджаныя тыя, хто папрасіў аб памілаванні, таксама не паведамляюцца вынікі разгляду.

Старшыня камісіі, намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс толькі паінфармавала, што ў 2021–2022 гадах камісія атрымала 645 хадайніцтваў, Лукашэнка задаволіў усяго 52.

Hавiны
«Грамадзянская салідарнасць»: Улады запланавалі гандаль палітзняволенымі
2023.09.28 18:00

Сёлета памілаваных паболела, заявіла Чупрыс, не раскрыўшы дакладнай колькасці вызваленых. Паводле яе, Лукашэнка задаволіў хадайніцтвы «кожнага дзявятага з тых, хто звярнуўся».

«Да канца года адбудуцца як мінімум яшчэ два пасяджэнні камісіі. Мы спадзяемся, што ў далейшым гэтая лічба будзе яшчэ вышэйшая», – сказала старшыня камісіі.

Hавiны
Бацька Ксеніі Луцкіной паведаміў, што яна збіраецца падаваць прашэнне аб памілаванні
2023.07.19 14:51

Раней пра гэтае пасяджэнне паведаміла фракцыя Каардынацыйнай рады «Грамадзянская салідарнасць». Там даведаліся, што ў дэлегацыі, якая наведала «Віцьбу», мела быць каля 15 асобаў, у тым ліку кіраўнік МУС і «заўзятыя прапагандысты накшталт Азаронка з Мукавозчыкам».

«Вынікам гэтага глабальнага пасяджэння павінна стаць рашэнне аб памілаванні некаторых удзельнікаў палітычных пратэстаў. Але, вельмі верагодна, пры гэтым не першага парадку», – казалі ў «Грамадзянскай салідарнасці».

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», цяпер у Беларусі 1491 палітвязень, а згодна з падлікамі Dissident.by – 1725.

Hавiны
«Вясна»: З 2020 года мінімум 3645 чалавек засудзілі паводле крымінальных справаў за ўдзел у пратэстах
2023.08.09 12:44

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў