Марафон салідарнасці: для палітвязняў сабралі 574 тысячы еўраў


У межах марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно!» 29–30 ліпеня для беларускіх палітвязняў удалося сабраць больш за 574 тысячы еўраў. 

29 ліпеня адбыўся 12-гадзінны анлайн марафон салідарнасці, у якім бралі ўдзел больш за 20 незалежных медыяў, у тым ліку «Белсат». Пасля завяршэння тэлевізійнай часткі марафону збор сродкаў на платформе salidarnasc.com працягваўся ўвесь дзень 30 ліпеня.  

Па выніках 12-гадзіннага тэлевізійнага марафону было сабрана 355 тысяч еўраў. На наступны дзень на дапамогу палітвязням было ахвяравана яшчэ каля 219 тысяч. Канчатковая сума склала 574 356 еўраў.

Галоўная мэта  марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно!»  – падтрымаць палітзняволеных і іхныя сем’і ды сабраць грошы для іх. Сабраныя сродкі будуць размеркаваныя сярод 13 фондаў – партнёраў акцыі і пойдуць наўпрост на дапамогу палітвязням і іхным сем’ям.

Абноўлена
«Нам не ўсё адно!»: марафон салідарнасці з палітвязнямі. ОНЛАЙН
2023.07.29 10:37

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў