Былога журналіста Меркіса асудзілі на 4 гады


Гомельскі абласны суд 30 траўня прысудзіў былому журналісту Яўгену Меркісу 4 гады пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Штодзень Гомель».

Журналіст Яўген Меркіс. Аўтар фота: DGAP / Stephan Röhl. Крыніца: Яўген Меркіс / VK

Паводле выдання, «журналіст захоўвае бадзёры настрой і перакананы ў сваёй рацыі».

Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Паводле звестак прапагандысцкай газеты «Гомельская праўда», Меркіс адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама яго вінавацяць у тым, што Яўген супрацоўнічаў з «Белсатам».

Hавiны
За кратамі ўжо больш за 200 дзён. 5 фактаў пра журналіста Яўгена Меркіса
2023.04.28 20:54

Сілавікі затрымалі Яўгена Меркіса 13 верасня 2022 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Прапаганда экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»). Праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.

Яшчэ да арышту Меркіс пакінуў журналісцкую дзейнасць, бо шэраг незалежных медыяў, у тым ліку і тыя, з якімі ён супрацоўнічаў да гэтага, улады аднеслі да «экстрэмісцкіх фармаванняў».

У снежні ён правёў чацвёра содняў у карцары. Больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання яго пакаралі за тое, што ён нібыта не пагаліўся.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў