Батальён Кастуся Каліноўскага займеў уласны ваяцкі гімн «Перамога»


Батальён Кастуся Каліноўскага займеў уласны ваяцкі гімн. Кампазіцыю «Перамога» прэзентавалі на афіцыйным YouTube-канале беларускага вайсковага фармавання, якое бярэ ўдзел у вайне ва Украіне.

«Усе беларусы памятаюць песню «Муры» ў выкананні Сяргея Космаса, што сталася гімнам пратэстаў 2020 года: яе спявалі на маршах, яе спявалі ў дварах, яе спявалі на Акрэсціна. Год 2022-гі – новы час, іншы час! Час у тым ліку і на новыя песні, новыя гімны», – гаворыцца ў заяве батальёну.

Аўтар тэксту – адзін з беларускіх добраахвотнікаў, Віктар (Лешы) Савіч. Гімн выконвае Сяргей Космас.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў