На пачатку наступнага года Беларусь і Расея плануюць правесці сумесныя ваенныя вучэнні


На сумеснай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 29 снежня Лукашэнка і Пуцін пацвердзілі планы аб правядзенні сумесных вайсковых вучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе, перадае прэс-служба Лукашэнкі.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу 29 снежня 2021 года.
Фота: president.gov.by

Ініцыятарам правядзення сумесных вучэнняў выступіў Лукашэнка, сказаўшы, што гэта пойдзе на карысць беларуска-расейскім адносінам.

«Вы мяне заўсёды падтрымлівалі ў гэтым плане. Я вось звярнуўся да вас, каб мы не спынялі нашыя сумесныя вучэнні. Каб мы працягнулі стварэнне цэнтраў па навучанні нашых хлопцаў, найперш новым узорам ваеннай тэхнікі, якую мы ў Расеі закупляем. Мы гэта робім», – сказаў Лукашэнка.

У адказ на гэта Пуцін заявіў, што вучэнні могуць адбыцца ў лютым-сакавіку.

«Як вы і прапанавалі, мы правядзем у пачатку года. Там вайскоўцы ўзгодняць. У сакавіку-лютым. Не ведаю, калі яны вырашаць», – сказаў Пуцін.

Hавiны
Перамовы Пуціна з Лукашэнкам завяршыліся. Пра што дамовіліся?
2021.12.29 18:54

АД, belsat.eu

Стужка навінаў