За паход у Курапаты могуць арыштаваць. Што адбываецца ў мемарыяле


Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты афіцыйна вызнанае ўладамі Беларусі гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі. «Пад аховай дзяржавы» народны мемарыял разбураюць, а за візіт туды могуць затрымаць, расказалі «Deutsche Welle» актывісты.

Урочышча Курапаты. Менск, Беларусь. Кастрычнік, 2022.
Фота: Белсат

У 2001–2002 гадах скрозь Курапаты праклалі аўтамабільную дарогу, у канцы 2010-х, нягледзячы на пратэсты, каля мемарыялу збудавалі і адкрылі рэстарацыю, захапіўшы частку тэрыторыі комплексу, потым сталі валіць крыжы, урэшце ўсталявалі спрэчны «дзяржаўны» памятны знак. У дзяржаўнай прапагандзе перыядычна спрабуюць давесці, што людзей у Курапатах расстрэльвалі не саветы, а нацысты.

Аляксандр Лукашэнка аднойчы наведаў Курапаты – сказаў, што «недапушчальна, каб хтосьці тут нешта рабіў без дазволу», але можна «прыйсці, памаліцца, пакласці кветкі і сысці».

Пра тое, што цяпер адбываецца ў Курапатах, звестак мала, расказалі «Deutsche Welle» Дзяніс Урбановіч і Вячаслаў Сіўчык – колішнія абаронцы Курапатаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

Дакладна, што вандалізм у Курапатах не спыняецца, крыжы працягваюць апаганьваць. Як адзначыў Урбановіч, частку крыжоў знеслі, а нямала драўляных крыжоў проста згніла.

Паводле Сіўчыка, у Курапатах арыштоўваюць людзей, якія проста прыходзяць туды. Па словах Урбановіча, хадзіць у Курапаты актывістам небяспечна праз пагрозу затрымання.

Ды Сіўчык кажа, нягледзячы на дзеянні ўладаў, беларусы яшчэ наведваюць Курапаты і іншыя месцы, звязаныя з памяццю ахвяраў сталінскага тэрору. А апаганьваюць і іншыя мемарыялы, як то Хайсы пад Віцебскам.

Каментар
«Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ – пад ГПУ»
2023.10.26 23:34

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў