У Курапатах зноў апаганілі крыжы ў памяць пра рэпрэсаваных


Katolik.life паведамляе пра новыя факты вандалізму ў Курапатах: невядомыя апаганілі крыжы памяці Вацлава Ластоўскага і рэпрэсаваных палякаў.

Паведамляецца, што мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам 2 кастрычніка наведала група каталіцкіх вернікаў. Падчас наведвання месца масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў вернікі заўважылі новыя выпадкі вандалізму – крыжы былі апаганеныя абразлівымі надпісамі. Сярод іх крыж памяці выбітнага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага, які быў расстраляны сталінскім рэжымам у 1938 годзе.

«На крыжы Ластоўскаму зноў зʼявілася слова «упырь», а на крыжы ў памяць польскіх ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў напісана: «Сидите в «Крэсах», ляхиПрипоминайте плахи», – распавялі Katolik.life вернікі.

Гэта ўжо не першы падобны выпадак вандалізму ў Курапатах за апошні час. Невядомыя пакідалі абразлівыя надпісы на крыжы ў памяць Ластоўскага ў красавіку 2023 і ў ліпені 2022 года.

Нагадаем, мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму паставілі ў Курапатах у 2016 годзе.

Hавiны
Віцебская міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме на месцы расстрэлаў ля вёскі Хайсы
2023.06.21 14:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў