Пасля 30 дзён арышту карэспандэнтку «Народнай волі» адлічылі з БДУ


Карэспандэнтку газеты «Народная воля» Глафіру Жук адлічылі з факультэту журналістыкі БДУ. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Журфак без цэнзуры».

Афіцыйная прычына – студэнтка 3-га курсу не здала сесіі. Аднак яна проста не магла здаць сесію, бо ў гэты час была за кратамі: Глафіру Жук пакаралі 30 соднямі адміністратыўнага арышту.

У траўні Глафіра Жук асвятляла для газеты «Народная воля» судовы працэс у «справе студэнтаў». Журналістку затрымалі 29 траўня, калі яна прыйшла ў салон прыгажосці. Яе абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і пакаралі 30 соднямі арышту.

Цягам месяца дзяўчыну не вадзілі ў душ, не прапускалі перадачаў і толькі аднойчы вывелі на прагулку – пры тым, што ў камеры было + 43 градусы. За кратамі Глафіра сустрэла сваё 20-годдзе.

Аб’ектыў
Студэнты бароняць свае правы
2020.12.22 23:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў