Жанчыне, якая гадуе 13 дзяцей, прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за каментар пра Лукашэнку


28 і 29 сакавіка ў пружанскім судзе разглядалася крымінальная справа супраць Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай. Жанчыну асудзілі за каментар пра Лукашэнку, паведамляе «Вясна».

Вікторыя Онахава-Жураўлёва выхоўвае 13 дзяцей, 9 з якіх прыёмныя.
Фота: Вясна / Telegram

Вікторыю Онахаву-Жураўлёву абвінавачвалі паводле ч.2 арт.367 КК («Паклёп у дачыненні Лукашэнкі»). Падставай для абвінавачвання стала тое, што жанчына нібыта напісала ў тэлеграм-чаце каментар. Адметна, што тэлеграм-чату цяпер ужо няма.

Вікторыя Онахава-Жураўлёва выхоўвае 13 дзяцей, 9 з якіх прыёмныя. Але нягледзячы на гэта, суддзя Бальшакова прысудзіла Вікторыі тры гады «хатняй хіміі».

Hавiны
У Беларусі 13 новых палітвязняў
2022.03.29 18:38

ОК belsat.eu

Стужка навінаў