Уручылі прэміі «Global Belarusian Solidarity Award». Сярод пераможцаў – «Белсат»
29.03.202116:30
Прэмія Global Belarusian Solidarity Award.
Фота: Сenter of the belarusian solidarity / Facebook
Цэнтр беларускай салідарнасці зладзіў уручэнне прэміі «GlobalBelarusianSolidarityAward». За намінантаў мог прагаласаваць любы ахвотны.
Агулам было дзесяць намінацыяў. Тэлеканал «Белсат» перамог у катэгорыі для замежных СМІ «Без межаў».
Агулам спіс пераможцаў выглядае так:
«Растоплены лёд» – міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус
«Стварэнне немагчымага» – валанцёры Акрэсціна і Жодзіна
«Погляд звонку» – расейскі блогер Максім Кац
«Без межаў» – «Белсат»
«Вам тэлеграма» – тэлеграм-канал NEXTA
«Голас розуму» – аналітык Сяргей Чалы
«Крэатыўны супраціў» – Дваровыя канцэрты
«З верай у сэрцы» – каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
«Учынак» – палітык Марыя Калеснікава
«Смех скрозь слёзы» – Сяргей Міронаў, больш вядомы як Хлопатнае Дельца
«Узнагарода магла б дастацца амаль кожнаму з вас. Не важна, ці малявалі вы на табакерцы «Саша 3 %», ці хадзілі на мітынг, ці пісалі проста пасты ў сацыяльных сетках – ваш учынак мае значэнне», – заявілі вядоўцы цырымоніі.
Узнагароджванне адбывалася пад патранатам Святланы Ціханоўскай.