Сіноптыкі папярэдзілі пра яшчэ адзін моцны снегапад у Беларусі


29 лістапада ў Беларусі чакаецца моцны снег і завіруха. Сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне.

Моцны снегапад ў Менску.
Фота: БелТА / belta.by

За няпоўны тыдзень надвор’е ў Беларусі прынесла нямала турботаў: быў і снегапад, і моцны парывісты вецер, і галалёдзіца. Сіноптыкі выпісалі за гэты час некалькі штармавых папярэджанняў. Праз умовы надвор’я здарылася некалькі буйных ДТЗ, у сотнях паселішчаў адключалася электрычнасць, транспарт у Менску стаяў у 10-бальных заторах.

На заўтра Белгідрамет зноў выпусціў штармавое папярэджанне. Уначы на поўдні краіны, а раніцою і ўдзень – на большай частцы тэрыторыі прагназуецца моцны снег, мокры снег, завіруха. Вецер будзе сягаць 20 метраў за секунду.

У МНС не выключылі, што зноў будзе парушацца электразабеспячэнне, рух транспарту ўскладніцца і вырасце колькасць ДТЗ.

Hавiны
У Беларусі пахаладае: «Прырода перакіне нас на месяц наперад»
2023.11.26 15:58

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў