Кітайскі самалёт не здолеў сесці ў Менску і паляцеў у Варшаву


Праз моцныя снегапады кітайскі самалёт авіякампаніі «Air China» не змог сесці ў Менску. А ў самой беларускай сталіцы з гэтай жа прычыны моцна выраслі кошты на таксі.

Самалёт авіякампаніі «Air China».
Фота: jetphotos.com

Як піша тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси» самалёт «Air China», які ляцеў з Пекіну ў Менск, «здзейсніў дзіўны манеўр над Барысавам», пасля чаго паляцеў у Польшчу. У выніку ён сеў варшаўскім аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна.

Пра гэта ж паведамляе і «МотолькоПомоги». Паводле яго звестак, прычынай змены курсу стаў нездавальняючы стан паласы ў Менску праз надвор’е. У выніку экіпаж вырашыў прызямліцца ў Польшчы, што і было зроблена ў 18:38 паводле менскага часу.

Тым часам у Менску непагадзь стала прычынай дзесяцібальных пробак на дарогах. Сітуацыя таксама сур’ёзна адбілася на кошце паездак на таксі. Калі меркаваць па інфармацыі прыкладання «Яндэкс Go», кошт вырас прыкладна ў 1,5-2 разы, піша «Office Life».

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў