Каля 300 паселішчаў засталіся без электрычнасці ў Беларусі праз непагадзь


Моцны снег і вецер парушыў электразабеспячэнне каля 300 паселішчаў, паведамляе Міністэрства энергетыкі. Найбольш пацярпелі Менская і Гомельская вобласці.

Каля 300 паселішчаў засталіся без электрычнасці ў Беларусі праз непагадзь. 23 лістапада 2023 года.
Фота: Минэнерго Официальный / Telegram

За мінулыя содні электразабеспячэнне ўзнавілі ў 285 мясцовасцях, яшчэ 17 пакуль застаюцца без святла.

«Найбольшая колькасць адключэнняў адзначаная ў Менскай і Гомельскай вобласцях. Асноўнаю прычынаю парушэнняў электразабеспячэння стаўся моцны вецер, а таксама наліпанне снегу на правады», – паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.

У рамонце электрасетак задзеяныя больш за 250 адмыслоўцаў і каля 100 адзінак тэхнікі.

Сёння ў Беларусі зноў чакаецца моцны вецер, яго парывы будуць сягаць 20 м/с, а на паўднёвым захадзе – да 24 м/с. Сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне.

З увагі на непагадзь 23 лістапада энергетыкі перайшлі на рэжым павышанай гатовасці. Напярэдадні амаль па ўсёй краіне ішоў моцны снег з парывістым ветрам.

Hавiны
Зіма прыйшла: моцны снег і завіруха чакаюцца ў Беларусі 23 лістапада
2023.11.22 19:57

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў