Зіма прыйшла: моцны снег і завіруха чакаюцца ў Беларусі 23 лістапада


У чацвер, 23 лістапада, у многіх раёнах Беларусі, у тым ліку ў Менску, чакаюцца моцны снег і завіруха, а на захадзе – галалёд. Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што амаль па ўсёй краіне прагназуецца моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с (у сталіцы – да 18 м/с), паведамляе Белгідрамет.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Снегапад у Менску, Беларусь.
Фота: Белсат

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -9 градусаў (на Гомельшчыне – да -11), у дзённыя гадзіны – ад -4 на ўсходзе да +5 на захадзе краіны.

МНС папярэджвае беларусаў аб суровай завеі і галалёдзе, а па ўсёй краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў