Кіраўнік МАК падтрымаў удзел беларускіх і расейскіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях – 2024


На паседжанні выканаўчага камітэту Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах прапанаваў дапусціць беларускіх і расейскіх спартоўцаў да Алімпіяды пад нейтральнымі сцягамі, паведамляе Reuters. Нягледзячы на тое, што супраць выступу спартоўцаў з Беларусі і РФ выказаліся 35 краінаў.

Томас Бах. Крыніца: inbusiness.kz

«Удзел спартоўцаў з расейскімі і беларускімі пашпартамі ў міжнародных спаборніцтвах працуе», – сказаў Томас Бах у сваім звароце ў пачатку пасяджэння выканаўчага камітэту МАК.

Прэзідэнт МАК таксама заявіў, што падчас выступаў расейскіх ды беларускіх спартоўцаў ні разу не было зафіксавана інцыдэнтаў, звязаных з бяспекай.

«Мы штодня бачым гэтых атлетаў у розных відах: пераважна ў тэнісе, але таксама ў велагонках, настольным тэнісе, у хакеі, гандболе, у еўрапейскіх футбольных лігах ды ў футбольных лігах іншых кантынентаў. Ніколі ў гэтых спаборніцтвах яшчэ не здарылася ніякіх інцыдэнтаў», − кажа Томас Бах.

Таксама Бах заявіў, што МАК не зможа прыдумаць рашэнне, якое спадабаецца ўсім. «З гэтым нам, магчыма, давядзецца жыць», – дадаў ён.

Цяпер на працягу трох дзён Міжнародны алімпійскі камітэт павінен прыняць канчатковае рашэнне.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў