Беларусь за студзень страціла амаль 17 тысяч занятых у эканоміцы


Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі за студзень паменшала на 16,7 тысячаў чалавек. Аб гэтым паведамляе «Белстат».

У эканоміцы Беларусі змяншаецца колькасць занятых. Малюнак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: pixabay.com

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасць занятых у беларускай эканоміцы ў студзені 2023 года склала 4,1729 млн чалавек, што на 16,7 тысячаў чалавек менш, чым было ў снежні 2022 года.

Агульная тэндэнцыя на памяншэнне колькасці занятых у эканоміцы краіны працягвае захоўвацца трэці год запар: колькасць занятых у студзені 2023 года на 73,6 тысячаў меншая за студзень 22-га, на 122,6 тысячаў меншая за студзень 2021 і на 156,5 тысячаў чалавек меншая за паказальнік студзеня 2020 года.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў