Трое амерыканскіх вайскоўцаў загінулі ў Іярданіі ў выніку атакі беспілотніка


Трое вайскоўцаў арміі ЗША былі забітыя і больш за 20 атрымалі раненні ў выніку атакі на невялікую амерыканскую базу ў Іярданіі. Гэта першы выпадак гібелі амерыканскіх вайскоўцаў з пачатку цяперашняга канфлікту на Блізкім Усходзе, паведамляе CNN.

«Мінулай ноччу трое амерыканскіх вайскоўцаў былі забітыя і многія параненыя падчас атакі беспілотніка на нашыя сілы, дыслакаваныя на паўночным усходзе Іярданіі каля мяжы з Сірыяй», – заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Ён ўсклаў адказнасць за тое, што адбылося, на праіранскія групоўкі.

«Хоць мы ўсё яшчэ збіраем усе факты пра гэту атаку, мы ведаем, што яе здзейснілі радыкальныя групоўкі баевікоў, якіх падтрымлівае Іран, якія дзейнічаюць у Сірыі і Іраку», – дадаў амерыканскі лідар.

Байдэн выказаў спачуванні блізкім загінулых і паабяцаў прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых «у той момант і тым спосабам, які палічым патрэбным».

«The Washington Post» паведамляе, што адказнасць за атаку ўзяла на сябе праіранская групоўка «Ісламскі супраціў у Іраку». «Як мы казалі раней, калі ЗША працягнуць падтрымліваць Ізраіль, будзе эскалацыя. Усе інтарэсы ЗША ў рэгіёне зʼяўляюцца законнымі цэлямі. Мы не клапоцімся аб пагрозах ЗША ў адказ, мы ведаем, у якім кірунку рухаемся, і пакутніцкая смерць – наша ўзнагарода», – сказаў журналістам прадстаўнік баевікоў.

Паводле выдання, беспілотнік ударыў па жылым памяшканням амерыканскай базы. Раненні атрымалі мінімум 25 вайскоўцаў. Колькасць пацярпелых яшчэ можа павялічыцца.

Амерыканскія вайскоўцы цяпер разбіраюцца, чаму супрацьпаветраная абарона не знішчыла беспілотнік у паветры.

Разбор
Ізраіль прапануе паўзу, ЗША атакуюць хусітаў. Тлумачым, што адбываецца на Блізкім Усходзе
2024.01.24 08:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў