Украіна экспартавала першы мільён тонаў збожжа праз марскія парты


За 26 дзён працы «збожжавага калідору» ў межах рэалізацыі ініцыятывы для бяспечнага транспартавання збожжа і харчоў Украіна адправіла са сваіх партоў 44 караблі, якія экспартавалі ў 15 краінаў свету больш за 1 мільён тонаў збожжа. Пра гэта паведамляе Адміністрацыя марскіх партоў Украіны.

Гэтак, раніцаю 26 жніўня з порту Чарнаморск выйшлі 4 караблі, на якіх у парты Судану, Індыі, Егіпту і Турцыі былі адпраўленыя 133 тысячы тонаў пшаніцы, кукурузы і алею.

За тыдзень працы «збожжавага калідору» парты Адэсы прынялі 13 караблёў для пагрузкі 362 тысяч тонаў збожжа, якое адправіцца ў парты Іспаніі, Ізраілю, Нямеччыны і Турэччыны. Адначасова ў парты Лівіі, Нідэрландаў, Ізраілю, Індыі, Егіпту, Турэччыны, Нямеччыны і Судану накіраваліся 13 караблёў з 294 тысячамі тонаў пшаніцы, алею, соі, рапсу і кукурузы.

ААН разам з Турэччынаю сталіся пасярэднікамі ў перамовах Расеі і Украіны пра разблакаванне марскога шляху паставак. У выніку 22 ліпеня ў Стамбуле было падпісанае пагадненне пра вываз з Украіны збожжа ды іншых харчоў праз украінскія чарнаморскія парты – ва ўмовах вайны. Прадстаўнікі Украіны і Расеі падпісалі два асобныя пагадненні з прадстаўнікамі ААН і Турэччыны, якія маюць быць гарантамі дамоўленасцяў.

Паводле падпісаных дакументаў, у Чорным моры павінны разблакаваць тры ўкраінскія парты: «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы». Першы карабель выйшаў з Адэсы 1 жніўня.

Аналітыка
Якое месца займае Беларусь у геапалітычных планах Пуціна?
2022.08.26 17:25

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў