Кіраўнік МУС Польшчы: на дадзены момант няма ніякіх умоваў, каб вызваліць Анджэя Пачобута з турмы


Міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Камінскі заявіў, што на дадзены момант няма ніякіх умоваў для вызвалення з-за кратаў палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута.

Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года.
Фота: belta.by

«Мы прадпрынялі ўсе магчымыя спробы вызваліць Анджэя Пачобута з турмы. Аднак з вялікім жалем даводзіцца канстатаваць, што на дадзены момант для гэтага няма ніякіх умоваў. З таго боку няма ні найменшай добрай волі», – сказаў Марыюш Камінскі.

Аднак, трэба памятаць пра Пачобута і пра сотні іншых палітвязняў у Беларусі, зазначыў міністр.

«Гэта сапраўдныя беларусы, а не Лукашэнка. Гэта лідары, кіраўнікі беларускай нацыі, якія знаходзяцца ў турме, гэта тыя, хто рэальна прадстаўляе беларускую нацыю. І з такой нацыяй мы будзем ствараць агульную будучыню», – сказаў кіраўнік польскага МУС.

Hавiны
Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў залаты лаўр Акадэміі майстроў польскай мовы
2023.06.12 17:36

Як распавядала жонка Анджэя Пачобута Аксана, з 6 ліпеня яна не атрымлівае ад яго лістоў.

Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Горадні пасля ператрусу ў ягоным доме. З таго часу журналіст пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Горадні. 8 лютага Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі. Прысуд агучыў суддзя Гарадзенскага суда Дзмітрый Бубенчык. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязня перавялі ў наваполацкую калонію № 1.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў