Беларускія памежнікі зноў знайшлі памерлага мігранта на мяжы з Польшчай


У Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці, каля мяжы з Польшчай, 26 сакавіка беларускімі памежнікамі знойдзены труп мігранта, паведамляе беларускі Следчы камітэт.

Цела мігранта на мяжы, знойдзенае 26 сакавіка.
Фота: skgovby / Telegram

Паводле Следчага камітэту, побач з целам загінулага мужчыны знаходзіўся заплечнік з асабістымі рэчамі. Паведамляецца, што ён збіраўся трапіць у Еўразвяз.

Грамадзянінам якой краіны быў загінулы – не паведамляецца. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Адзначым, што гэта ўжо трэці выяўлены труп мігранта на мяжы Беларусі і Польшчы за апошні тыдзень.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў