На нядзелю 26 снежня ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру


У нядзелю 26 снежня па паўночным усходзе краіны чакаецца ўзмацненне ветру. Белгідрамет надаў надвор’ю памаранчавы ўзровень небяспекі.

«26 снежня (нядзеля) па паўночна-усходняй палове рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с», – гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Агулам у нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Па большай частцы краіны чакаецца снег, слабая мяцеліца, на асобных участках дарог – галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу складзе -7…-14°С, удзень – -2…-8°С.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў